Маўзалей Актайлак бія
Выгляд
Маўзалей Актайлак бія — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Казахстане.
Размешчаны за 55 км на паўночны ўсход ад горада Аягуз, за 4 км на поўнач ад сяла Сарыярка[1]. Узведзены на магіле вядомага бія Сярэдняга жуза, паэта Актайлака. Маўзалей абнесены агароджай, пабудаванай з сырцовай цэглы і камянёў. Мяркуючы па рэштках, маўзалей быў чатырохвугольнай формы памерам 9,6х9,7 м. Захавалася ўсходняя сцяна з трохвугольнай адтулінай. Побач знаходзіцца маўзалей Байгара бій Кутыбаюлы[1].
У 1990 годзе знадворку быў пабудаваны новы маўзалей[2].
Зноскі
- ↑ а б Ақтайлақ би, Байғара би | Шығыс айнасы Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ ayagos.vko.gov.kz | Аягөз ауданының төлқұжаты Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Актайлак Бия мавзолей // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2004. — Т. I. — ISBN 9965-9389-9-7.
- Қазақ мәдениеті. Энциклопедиялық анықтамалық. Алматы: «Аруна Ltd.» ЖШС, 2005 ISBN 9965-26-095-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фота маўзалея Архівавана 5 сакавіка 2016.